Каля Цэнтру ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсьціна сабраліся прадстаўнікі беларускага спартовай супольнасьці, заўзятары і сябры баскетбалісткі Алены Леўчанкі.
Яе затрымалі раніцай 30 верасьня і маюць судзіць адразу паводле двух артыкулаў Адміністрацыйнага кодэксу — парушэньне парадку правядзеньня масавых мерапрыемстваў і непадпарадкаваньне супрацоўнікам міліцыі.
Паводле відавочцаў, падтрымаць найлепшую баскетбалістку краіны прыйшлі больш за 100 чалавек. Сярод прысутных — былая тэнісістка Вольга Барабаншчыкава, гулец міні-футболу Сяргей Падалінскі, шоўмэн Павал Сыраежкін, экс-камэнтатар спартовага каналу «Беларусь-5» Уладзіслаў Татур, які ўжо адбываў пакараньне на Акрэсьціна, і многія іншыя.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У аэрапорце затрымалі баскетбаліску Алену Леўчанку, якая брала ўдзел у маршах пратэсту. Яна ў турме на АкрэсьцінаНекаторыя трымаюць у руках плякаты — «Народ са спартоўцамі». Гэта своеасаблівая ўдзячнасьць за расьцяжку ў спартовай калёне на надзельных маршах: «Спартоўцы з народам» і «Народ — чэмпіён».