Яшчэ да 8-дзённага арышту за дваровы канцэрт на менскай вуліцы Ангарскай музыка Аляксандар Памідораў пасьпеў паўдзельнічаць у запісе «рэвалюцыйнага відэакліпу».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Музыку Памідорава пакаралі 8 суткамі арышту за дваровы канцэрт«Марш» — супольная праца Аляксандра Памідорава і «ўдарнага калектыву» Drum Ecstasy на чале зь Філіпам Чмыром.
Аўтарская кампазыцыя ўяўляе сабой барабанны рэчытатыў у выкананьні Аляксандра Памідорава, яна прысьвечаная шматтысячным акцыям пратэсту супраць цяперашняга палітычнага рэжыму.
Відэашэраг да трэку змантаваны з аматарскіх відэа, зьнятых падчас акцый сябрамі музыкаў і неабыякавымі беларусамі. Усе імёны датычных да рэалізацыі праекту будуць апублікаваныя пасьля перамогі, абяцаюць на сваім YouTube-канале ўдзельнікі Drum Ecstasy.