Прадстаўнікі Ўкраіны ў афіцыйных кантактах з Аляксандрам Лукашэнкам будуць называць яго толькі па імі і прозьвішчы, без указаньня пасады кіраўніка беларускай дзяржавы.
Пра гэта паведаміў 30 верасьня на брыфінгу кіраўнік МЗС Украіны Дзьмітро Кулеба, адказваючы на пытаньне, як ён будзе зьвяртацца да Лукашэнкі пасьля 5 лістапада, калі скончыцца пяцігадовы тэрмін яго паўнамоцтваў, пунктам адліку якога была яго інаўгурацыя 6 лістапада 2015 году.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Кіеў гатовы стаць пасярэднікам у пераадоленьні крызісу ў БеларусіКулеба дадаў, што ў афіцыйных кантактах Кіеў ня будзе ўжываць фармулёвак, якія маглі б паказваць на тое, што Лукашэнка «незаконна выбраны» ці «нелегітымны прэзыдэнт». «Гэта выдатныя фармулёўкі для мэдыя і Facebook», — дадаў ён.