«Сёньня рэжым задакумэнтаваў, што пазбаўляе беларусаў права на праўду», — перадае словы Сьвятланы Ціханоўскай канал «Пул первой».
Яна нагадала, што беларусаў ужо пазбаўлялі доступу да інтэрнэту, свабоды сходаў, права на адвакатаў і сумленны суд, права абвяшчаць забастоўкі і выконваць сваю працу, у тым ліку быць журналістам.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мінінфарм пазбавіў Tut.by статусу сродку масавай інфармацыі, але партал працягне працу«Рэжым упарта працягвае верыць, што можна схаваць яго злачынствы, спыніўшы станок друкарні, заблякаваўшы сайт або пазбавіўшы СМІ акрэдытацыі. Але рэжым памыляецца. Паважаныя журналісты, вы — героі. Я захопленая вашай устойлівасьцю і прафэсіяналізмам, якія асабліва прыкметныя і каштоўныя ва ўмовах прававога дэфолту», — адзначыла Сьвятлана Ціханоўская.
Рашэньнем Міністэрства інфармацыі Tut.by ад 1 кастрычніка страчвае статус СМІ. Надалей партал будзе працаваць як інтэрнэт-рэсурс.