Сябра Савету рэспублікі Сяргей Сівец унёс прапанову аб зьменах у Кодэкс пра адміністрацыйныя правапарушэньні. Ён прапануе забараніць усю «незарэгістраваную» сымболіку, уключна зь бел-чырвона-белым сьцягам.
Сівец не хавае, што ягоныя ідэі зьвязаныя з «грамадзка-палітычнай сытуацыяй у краіне», піша «Наша Ніва».
Ён лічыць неабходным караць вытворцаў незарэгістраваных сьцягоў і людзей, якія імі карыстаюцца, на суму ад 5 да 20 базавых велічыняў (135-540 рублёў). Кожны паўторны выпадак — 260-1080 рублёў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як Ніна Багінская з нацыянальным сьцягам стала мастацкім вобразам. 15 малюнкаўЮрыст Юрый Чавусаў кажа, што ў Беларусі незарэгістраванай зьяўляецца толькі нацысцкая сымболіка, а таксама зьвязаная зь ёй. Бел-чырвона-белы сьцяг пад забарону не трапляе.
Па яго словах, ужо доўгі час вядзецца грамадзкае абмеркаваньне новай рэдакцыі Адміністрацыйнага кодэксу, але пытаньне незарэгістраванай сымболікі ніколі не ўздымалася.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У Горадні прайшоў марш пад чырвона-зялёнымі сьцягамі. ФАТАФАКТСяргей Сівец працаваў выкладчыкам канстытуцыйнага права на юрыдычным факультэце БДУ, намесьнікам дырэктара Інстытута прававых дасьледаваньняў. У першыя дні пасьля выбараў ён заклікаў моладзь не ісьці за «палітычнымі інтрыганамі».
На яго перакананьне, людзі выходзяць на мітынгі, плошчы не самастойна, а таму, што атрыманая ўстаноўка «разгайдаць грамадзкую згоду».