Вікторыя Пальчыс, жонка блогера Эдуарда Пальчыса, паведаміла пра зьнікненьне мужа.
«Апошнія тыдні ён падазраваў за сабой сачэньне, меркаваў, што яго шукаюць спэцслужбы. 27 верасьня Эдуард плянаваў перабрацца ў больш бясьпечнае месца і папярэдзіў, што нейкі час будзе бяз сувязі. Аднак, улічваючы, што „рэжым цішыні“ зацягваецца, я вымушаная падняць трывогу», — напісала яна ў Facebook.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Пальчыс: Улада робіць усё, каб людзі радыкалізаваліся і ішлі на вуліцуУ выпадку, калі ён затрыманы, Вікторыя Пальчыс патрабуе, каб праваахоўнікі тэрмінова праінфармавалі пра гэта адваката. Сама яна, як удакладніла, цяпер у бясьпечным месцы.
Апошні раз Эдуард Пальчыс заходзіў у сацыяльныя сеткі ў сярэдзіне дня 27 верасьня.