29 верасьня з гомельскага ІЧУ ня выйшаў журналіст Яўген Меркіс. Яму дадалі яшчэ 12 дзён арышту.
Сёньня калегі і сябры зьбіраліся сустракаць з гомельскага ІЧУ журналіста Яўгена Меркіса. Ён адбываў там 15-дзённы арышт за нібыта ўдзел у несанкцыянавай акцыі.
Калегі Меркіса даведаліся, што ён ня выйдзе сёньня на свабоду — яму дадалі 12 дзён арышту.
Меркіса накіравалі «даседзець» 12 сутак, якія ён не адбыў пасьля 15-дзённага арышту ў жніўні. 15 жніўня пасьля сустрэчы з жыхарамі Гомля старшыня аблвыканкаму Генадзь Салавей абяцаў адпусціць з ІЧУ і СІЗА ўсіх арыштаваных.
15 і 16 жніўня амаль усе затрыманыя выйшлі на свабоду, у тым ліку і Меркіс.