«Жалезныя людзі» выступілі ў падтрымку палітычнага зьняволенага Максіма Знака. ВІДЭА

Your browser doesn’t support HTML5

Спартоўцы Ironman Беларусі выступілі ў падтрымку зьняволенага Максіма Знака

Максім Знак шырока вядомы як сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады і адвакат Віктара Бабарыкі. Але ён таксама спартовец-трыятляніст.

Відэазварот запісалі ўдзельнікі трыятлёну «Ironman» — спаборніцтва на звышдоўгую дыстанцыю з заплывам на 3,86 км, роварным заездам на 180,25 км і забегам на 42,195 км. Тыя, хто ўдзельнічае ў такім спаборніцтве, кажуць, што гэта Знак — «жалезны чалавек».

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Калі вы дзейнічаеце паводле закону, то чаму хаваеце твары?» Спартоўцы нагадалі сілавікам пра гітлераўскіх карнікаў. ВІДЭА


Максіма Знака затрымалі 9 верасьня і пасадзілі ў СІЗА № 1 Менску. 18 верасьня яму прад’явілі абвінавачаньне паводле ч. 3 арт. 361 Крымінальнага кодэксу — заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь. Дэманструючы нязгоду, ён абвясьціў галадоўку і трымаў яе да 28 верасьня.

Паволе абаронцаў, Максім Знак адчуў вялізную падтрымку: пачынаючы ад салідарнасьці калег-адвакатаў, якія падалі дзясяткі хадайніцтваў аб асабістым паручальніцтве, і заканчваючы лістамі незнаёмых людзей.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Палітзьняволены Максім Знак пачаў выхад з галадоўкі 
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: У лісьце з жодзінскай турмы Марыя Калесьнікава заклікала беларусаў працягваць барацьбу за свабоду
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў пісаць палітзьняволеным