Расея і Беларусь прасунуліся ў вырашэньні пытаньня цаны на газ у 2021 годзе, знойдзены кансэнсус па асноўных палажэньнях. Пра гэта заявіў журналістам амбасадар Беларусі ў Расеі Ўладзімер Сямашка.
«Я сустракаўся 11 верасьня з кіраўніком „Газпрома“ Аляксеем Мілерам у Санкт-Пецярбургу, мы прасунуліся ў разуменьні, пра нюансы ня буду казаць, — адзначыў амбасадар. — Плённа папрацавалі, пагаварылі, знайшлі ў галоўных пытаньнях кансэнсус. Гэта будзе паэтапны рух, хутчэй за ўсё, нейкі крок на зьніжэньне кошту будзе ўжо ад 1 студзеня 2021 году».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Мішусьцін: Расея і Беларусь дасягнулі дамоўленасьцяў у аплаце энэрганосьбітаўУладзімер Сямашка дадаў, што аб пачатку стварэньня агульнага энэргетычнага рынку «саюзнай дзяржавы» можна будзе казаць у 2022 годзе.