35-гадовы Зьміцер Смаляк 10 жніўня стаў ня толькі стаў сьведкам абстрэлу мірных людзей каля мэтро «Пушкінская» ў Менску, але і пацярпеў — падчас разгону пратэстоўцаў у яго трапіла сьвятлашумавая граната.
Неабыякавыя людзі падвезьлі мужчыну да шпіталя, дзе ён прабыў тыдзень. Да 8 кастрычніка Зьміцер афіцыйна на бальнічным, перасоўваецца толькі са староньняй дапамогай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта былі ваенныя дзеяньні». Пацярпелы ад сьвятлашумавой гранаты паказаў скалечаную нагу. ВІДЭАРаніцай 29 верасьня ў кватэру Смалякоў заявіліся тры міліцыянты з ордэрам. Як расказала Свабодзе жонка пацярпелага Ася, у выніку ператрусу забралі ноўтбук, тэлефон і бел-чырвона-белы сьцяг, які вісеў на сьцяне.
«Паўтара месяца ніхто не турбаваў і тут раптам выклікалі на допыт, — расказвае Ася. — Зьміцер дагэтуль ня можа самастойна перасоўвацца, адразу ацякае нага. На тым канцы адрэагавалі досыць арыгінальна — выклічце таксі. Ён мае на руках мэдычныя пацьверджаньні траўмы, мы папрасілі адкласьці размову хаця б на два тыдні. Але сёньня а 8-й раніцы заявіліся зь ператрусам. Калі пераканаліся, што сытуацыя сур’ёзная, сказалі, каб чакалі сьледчага».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Жнівень-2020. Мы — сьведкі. „У галаве дзьве гематомы, а саджаюць у турму“. АБНАЎЛЯЕЦЦАПасьля выхаду са шпіталя 18 жніўня Зьміцер Смаляк з адвакатам падалі заяву ў Сьледчы камітэт на дзеяньні сілавікоў. Але выглядае, што цяпер пакараць зьбіраюцца яго, хоць пакуль ён і праходзіць як сьведка ў крымінальнай справе аб арганізацыі і ўдзеле ў масавых беспарадках. Але невядома, якіх «сьведак» знойдуць сілавікі, каб прыпісаць нязробленае злачынства, гаворыць Ася.
Па яе словах, 10 жніўня Зьміцер выйшаў на вуліцу якраз для таго, каб паразмаўляць і зь міліцыяй, і зь людзьмі, стараючыся пераканаць абодва бакі адмовіцца ад гвалту. У выніку быў паранены, апошнія паўтара месяца лечыцца і яшчэ стаў фігурантам крымінальнай справы.