Прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон заявіў 28 верасьня ў Літве, што Францыя не прызнае Аляксандра Лукашэнку прэзыдэнтам Беларусі.
«Нашая пазыцыя вельмі выразная ад пачатку — мы не прызнаём Аляксандра Лукашэнку ў якасьці прэзыдэнта Беларусі», — цытуе ягоныя словы Baltic News Service.
Таксама Эманюэль Макрон заявіў у панядзелак, што падтрымае санкцыі да Беларусі.
Раніцай 29 верасьня мае адбыцца сустрэча Эманюэля Макрона зь Сьвятланай Ціханоўскай.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія краіны ўжо не прызналі Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Абнаўляецца