Ціханоўская заявіла, што падтрымлівае пэрсанальныя санкцыі супраць прыхільнікаў Лукашэнкі

Сьвятлана Ціханоўская

Сьвятлана Ціханоўская выступае супраць агульных і галіновых эканамічных санкцыяў, але падтрымлівае кропкавыя пэрсанальныя санкцыі супраць прадпрыемстваў і людзей, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі. Пра гэта напісаў тэлеграм-канал Ціханоўскай «Пул первой».

«Я не прапаную ўводзіць агульныя, галіновыя эканамічныя санкцыі. Я непакоюся, што могуць пацярпець прыватныя кампаніі і невінаватыя людзі. Таму я выступаю за кропкавыя індывідуальныя санкцыі супраць канкрэтных асобаў і прадпрыемстваў, якія падтрымліваюць ці фінансуюць рэжым Лукашэнкі», — перадае словы Сьвятланы Ціханоўскай канал «Пул первой».