Сьвятлана Ціханоўская заклікала беларусаў пісаць палітзьняволеным

Сьвятлана Ціханоўская.

Як піша Сьвятлана Ціханоўская ў тэлеграме, гэта трэба таксама дзеля таго, каб «супрацоўнікі турмаў пабачылі: нас большасьць», каб «нават цэнзары адчулі нашую салідарнасьць».


Паводле яе, чым больш пасланьняў атрымлівае зьняволены, тым больш значным яго лічаць супрацоўнікі турмаў.

«Пастаянна пішыце лісты палітвязьням, каб у работнікаў турмаў не засталося часу ні на што, акрамя чытаньня вашых пасланьняў, — заклікала Ціханоўская. — Не хвалюйцеся аб тым, што вы не знаёмыя асабіста або што вам няма чаго паведаміць адрасату: паверце, ён будзе рады любому вашаму лісту або паштоўцы».

Яна «ад імя беларускага народу і прадстаўнікоў краінаў Эўразьвязу» заклікала вызваліць палітычных зьняволеных – згадала ў тым ліку Марыю Калесьнікаву, Максіма Знака, Віктара Бабарыку, Сяргея Ціханоўскага.

Адрасы палітвязьняў на сайце «Вясьны».
Сэрвіс напісаньня лістоў Письмо.бел.