Вядомыя спартоўцы разьвітваюцца з узнагародамі і асабістымі рэчамі, каб дапамагчы пацярпелым калегам.
Плыўчыха Аляксандра Герасіменя выставіла на аўкцыён форму, якую надзявала на цырымонію ўзнагароджаньня на Алімпіядзе ў Рыё-дэ-Жанэйра ў 2016 годзе — там яна ўзяла бронзавы мэдаль у заплыве на 50 мэтраў вольным стылем.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Памянялі погляды нават тыя, хто горла драў за Лукашэнку», — на спартоўцаў ціснуць, а яны не здаюццаСтартавая цана была крыху большай за 100 даляраў, цяпер лот ужо перавышае 1000. Грошы Аляксандра перадасьць у дапамогу пацярпелым спартоўцам, напісала яна ў «Інстаграме».
Раней на аўкцыён свае мэдалі выставіў славуты лыжнік Сяргей Далідовіч, а самая вядомая беларуская баскетбалістка Алена Леўчанка — красоўкі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Ад мужчынскай годнасьці ў гэтага рэжыму нічога не засталося», — баскетбольная зорка Алена ЛеўчанкаМногія атлеты, якія падпісалі калектыўна зварот з палітычнымі патрабаваньнямі да ўладаў, цярпяць ад ціску з боку чыноўнікаў. Некаторых ужо звольнілі зь дзяржаўных структураў, да якіх яны прыпісаныя, а таксама вывелі са складу нацыянальных зборных.