МУС Беларусі паведаміла, што падчас нядзельных маршаў пратэсту затрымалі звыш 350 чалавек

Марш пратэсту ў Менску. 27 верасьня.

МУС Беларусі 27 верасьня зафіксавала 22 пратэстныя акцыі. Ва ўсіх абласных цэнтрах, акрамя Менску, на пратэст выйшлі ад 5 да 220 чалавек, піша прээсавая сакратарка МУС.

Колькі людзей выйшла на марш пратэсту ў Менску, яна не падае.

МУС прызнае, што ў Магілёве і Гомелі для стрымліваньня напору мітынгоўцаў і прадухіленьня нападу на міліцыянтаў прыйшлося ўжыць спэцсродкі, а найбольш актыўныя ўдзельнікі былі затрыманыя.

Акрамя таго, за супраціў супрацоўнікам органаў унутраных спраў сьледчымі Гомельшчыны заведзеная крымінальная справа.

Усяго, паводле МУС, за мінулыя суткі па краіне было затрымана звыш 350 чалавек да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэньнях.

Праваабаронцам вядомыя імёны 380 затрыманых учора

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Марш пратэсту ў Менску сабраў каля 100 тысяч чалавек. ВІДЭА