Зьняволеная сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Марыя Калесьнікава даслала другі ліст родным, які цытуе тэлеграм-канал «Мая краіна Беларусь».
«Усім беларусам — гарачае прывітаньне і абдымкі. Вельмі прыемна і вельмі важна, што так шмат людзей пра мяне думаюць і клапоцяцца! Толькі наперад! Не здавайцеся!» — ліст такога зьместу атрымаў ад дачкі Аляксандар Калесьнікаў.
Гэта ўжо другі ліст ад Марыі з жодзінскай турмы. У першым яна таксама вылучала аптымізм і заклікала беларусаў не здавацца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Тыя, хто мяне выкрадаў, неверагодна слабыя». Ад Марыі Калесьнікавай дайшоў першы ліст на волю7 верасьня група невядомых выкрала Марыю Калесьнікаву ў цэнтры Менску. У ноч на 8 верасьня стала вядома, што яна адмовілася зьяжджаць зь Беларусі, разарваўшы пашпарт на беларуска-ўкраінскай мяжы. Неўзабаве яе зьмясьцілі ў СІЗА № 1 на вуліцы Валадарскага.
9 верасьня Сьледчы камітэт Беларусі паведаміў, што Калесьнікава арыштаваная ў справе аб закліках да захопу ўлады. Сама яна расцэньвае тое, што адбылося зь ёй, як выкраданьне.