«Мужнасьць і рашучасьць народу Беларусі адстойваць праўду, свабоду і дэмакратыю перад дэградаваным адыходзячым рэжымам беспрэцэдэнтныя», — цытуе БелаПАН допіс міністра замежных спраў Літвы Лінаса Лінкявічуса ў твітэры.
Лінкявічус адзначыў, што 27 верасьня стаў 50-м днём «беспрэцэдэнтных пратэстаў» у краіне. «Мы цьвёрда падтрымліваем беларусаў», — адзначыў ён і скончыў свой допіс воклічам «Жыве Беларусь!»
У нядзелю ў многіх гарадах Беларусі прайшлі маршы «Народная інаўгурацыя Ціханоўскай».
23 верасьня Лінкявічус назваў фарсам інаўгурацыю Лукашэнкі, якая прайшла ў той дзень.
«Які фарс. Падробленыя выбары. Падробленая інаўгурацыя. Былы прэзыдэнт Беларусі не становіцца менш былым. Ягоная нелегітымнасьць — гэта факт з усімі наступствамі, якія вынікаюць адсюль», — напісаў ён.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Міністар замежных спраў Літвы назваў інаўгурацыю Лукашэнкі фарсам21 верасьня ён заявіў, што ўлады, якія сыходзяць, страцілі права «гаварыць, вырашаць або што-кольвек падпісваць ад імя беларускага народу».
18 верасьня міністар замежных спраў Беларусі Ўладзімер Макей сказаў у адрас Лінаса Лінкявічуса «Мой калега, хай ён мне даруе, нагадвае мне дзецюка, які са скуры цяпер вылузваецца, каб больш за ўсіх выліць цэбар гразі на Беларусь».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія краіны ўжо не прызналі Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Абнаўляецца