Амбасадар РФ у Беларусь Дзьмітрый Мезенцаў лічыць, што прысутнасьць войскаў NATO каля межаў Расеі і Беларусі немагчыма трактаваць інакш як патэнцыйную пагрозу і «бразганьне зброяй».
«Зусім нядаўна я сустракаўся зь ініцыятывы маіх калегаў з шэрагам амбасадараў краінаў ЭЗ. Я задаў вельмі простае пытаньне: "Як ставіцца да таго, што танкі NATO, амэрыканскія ў тым ліку, знаходзяцца на тэрыторыі балтыйскіх краінаў у межаў Расеі і Беларусі?". На жаль, я не атрымаў выразнага адказу, таму што на самой справе інакш як бразганьне зброяй і патэнцыйную пагрозу саюзнай дзяржаве і двум братэрскім рэспублікам трактаваць гэта немагчыма, — Інтэрфакс цытуе словы амбасадара РФ зь інтэрвію тэлеканалу СТВ.
«А калі гэта так, адказ на гэта — у тым ліку згуртаванасьць вайсковых шыхтоў і на вучэньнях «Славянскае братэрства», — адзначыў Мезенцаў.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Гарбачоў: Трэба даць магчымасьць кожнаму народу самому вызначаць свой лёсПаводле яго слоў, ваенныя вучэньні «Славянскае братэрства — 2020», якія праходзілі з 14 па 25 верасьня ў Беларусі, паказалі, што перакананасьць, воля і мужнасьць у абароне межаў саюзнай дзяржавы Расеі і Беларусі ні ў каго не павінныя выклікаць сумневы.
Паводле зьвестак сайту Globalfirepower, Расея мае 12950 танкаў, Беларусь — 532, Літва, Латвія і Эстонія ня маюць ніводнага.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Лукашэнка параіў «нясьпеламу» Макрону заняцца ўнутранымі справамі Францыі