Латушка: Сябры прэзыдыюму Каардынацыйнай рады гатовыя вярнуцца ў Беларусь пры гарантыі бясьпекі з боку РФ і ЭЗ

Пасяджэньне Каардынацыйнай рады (зьлева направа): Павал Латушка, Марыя Калесьнікава,Вольга Кавалькова, Максім Знак, Сяргей Дылеўскі, Менск, 18 жніўня 2020

Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады, былы дыплямат і міністар культуры Павал Латушка ў інтэрвію расейскаму тэлеканалу «Дождь» заявіў, што сябры прэзыдыюму рады пры гарантыі бясьпекі з боку Расеі і Эўразьвязу гатовыя вярнуцца ў Беларусь, каб пачаць перамовы зь цяперашняй адміністрацыяй пра трансфэр улады і правядзеньне новых выбараў.

«Калі будуць адпаведныя гарантыі Эўразьвязу і Расейскай Фэдэрацыі, мы неадкладна гатовыя прыбыць у Беларусь і прыступіць да перамоваў», — сказаў ён.

За мяжой знаходзяцца сябры прэзыдыюму Вольга Кавалькова і Павал Латушка. Максім Знак, Марыя Калесьнікава, Лілія Ўласава — у зьняволеньні, а Сьвятлана Алексіевіч і Сяргей Дылеўскі — на волі ў Беларусі.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латушка гатовы стварыць «паралельнае» МЗС Беларусі за мяжой