Сілавікі ў Гомлі ўжылі ў дачыненьні да ўдзельнікаў акцыі пратэсту сьлезацечны газ, паведамілі ў ГУУС Гомельскага аблвыканкаму.
УЖЫВУЮ «Народная інаўгурацыя» Ціханоўскай. Маршы ў Менску і ў іншых гарадах Беларусі на 50-ы дзень пратэстаў. Абнаўляецца
«Ужываліся тэхнічныя прылады, якія выклікаюць гучны выбух і выбліск сьвятла. Прыйшлося ўжыць таксама сьлезацечны газ, паколькі некаторыя людзі паводзілі сябе неадэкватна», — пацьвердзіў журналістам прадстаўнік прэс-службы.
На відэа таксама бачна, як пры разгоне мітынгу сілавік раз за разам страляе ў паветра з аўтамата.
Падчас жорсткіх затрыманьняў у Горадні сілавікі таксама ўжывалі супраць дэманстрантаў сьлезацечны газ.
Пра выбухі сьвятлашумавой ракетніцы паведамляў карэспандэнт Свабоды з Магілёва.
23 верасьня таемная інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі справакавала пратэставыя настроі. У адказ на «таемнае каранаваньне» ягоныя апанэнты зладзілі «Народную інаўгурацыю» Сьвятланы Ціханоўскай.