У Менску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнэтам

У Менску, дзе ў нядзелю праходзіць несанкцыянаваная акцыя пратэсту апазыцыі, пачаліся перабоі з інтэрнэтам, адзін з апэратараў мабільнай сувязі патлумачыў гэта «распараджэньнем упаўнаважаных дзяржаўных органаў».

«У адпаведнасьці з распараджэньнем упаўнаважаных дзяржаўных органаў 27 верасьня ў Менску зьніжана прапускная здольнасьць мабільнага інтэрнэту. Выкананьне дадзенага патрабаваньня вядзе да пагаршэньня якасьці сэрвісу перадачы дадзеных або часовай недаступнасьці паслугі», — гаворыцца ў паведамленьні мабільнага апэратара А1 у нядзелю.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: А1 патлумачыла перабоі з інтэрнэтам «забесьпячэньнем нацыянальнай бясьпекі»

Паводле інфармацыі ў тэлеграм-каналах, праблемы з інтэрнэтам пачаліся ў абанэнтаў і іншых мабільных апэратараў.