Тэлеканал «Настоящее время» ад 14:00 вядзе трансьляцыю зь беларускіх гарадоў у наўпроставым эфіры.
Больш за паўтара месяца ў Беларусі не сьціхаюць пратэсты пасьля прэзыдэнцкіх выбараў, на якіх, паводле Цэнтарвыбаркаму, шосты раз запар перамог Аляксандар Лукашэнка.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Легітымнасьць шостага тэрміну не прызнаецца большасьцю беларусаў», — заява Каардынацыйнай рады23 верасьня ў рэжыме сакрэтнасьці адбылася таемная інаўгурацыя, зь якой Аляксандра Лукашэнку павіншаваў толькі адзін кіраўнік — прэзыдэнт Туркмэністану Гурбангулы Бэрдымухамэдаў.
У адказ Каардынацыйная рада заявіла пра бестэрміновую акцыю непадпарадкаваньня. На 27 верасьня прызначаная «народная інаўгурацыя» сапраўднага прэзыдэнта — Сьвятланы Ціханоўскай.