Увечары 26 верасьня на сайце Беларускай тэлерадыёкампаніі ў стрымавым вяшчаньні каналу «Беларусь 1» замест «Панарамы» гледачы ўбачылі нешта зусім іншае.
У лайве на сайце tvr.by паказвалі відэа з тэлеграм-каналу NEXTA, каналу «Настоящее время» і іншых незалежных мэдыя.
Пакуль на экранах тэлевізараў гледачы бачылі гэта...
На сайце паказвалі гэта:
Каля 21.50 сайт tvr.by перастаў адкрывацца.
Тое самае здарылася і з інтэрнэт-стрымам каналу ОНТ.
Адказнасьць за акцыю ўзялі на сябе «Кібэр Партызаны», паведаміўшы пра гэта на сваім тэлеграм-канале.