Швэцыя заклікае беларускія ўлады пачаць сапраўдны дыялёг з апазыцыяй

Стэфан Лёвэн

Пра гэта заявіў сёньня прэм’ер-міністар Швэцыі Стэфан Лёвэн, выступаючы на агульнапалітычных дэбатах 75-й сэсіі Генэральнай Асамблеі ААН. Яго словы цытуе ТАСС.

Тыдзень высокага ўзроўню Генасамблеі ААН праходзіць з 22 па 29 верасьня ў фармаце загадзя запісаных відэавыступаў.

«Швэцыя ўстрывожаная сытуацыяй у Беларусі пасьля выбараў 9 жніўня, якія не былі ні свабоднымі, ні справядлівымі. Узмацненьне рэпрэсіяў супраць мірных дэманстрантаў, журналістаў і лідэраў апазыцыі недапушчальнае. Мы салідарныя зь беларускім народам у яго імкненьні рэалізаваць свае асноўныя дэмакратычныя правы. Мы працягваем заклікаць беларускае кіраўніцтва спыніць рэпрэсіі і пачаць сапраўдны дыялёг з апазыцыяй», — сказаў кіраўнік ураду Швэцыі.