Расейская афіцыйная дэлегацыя не прыедзе ў Беларусь на Форум рэгіёнаў, — «Інтэрфакс»

Леташні Форум рэгіёнаў ва ўкраінскім Жытоміры

Дэлегацыя расейскага Савету Фэдэрацыі на чале са сьпікерам Валянцінай Мацьвіенкай не паедзе на Форум рэгіёнаў Расеі і Беларусі, як плянавалася раней.

Як паведаміў «Інтэрфакс», дэлегацыя Савета Фэдэрацыі Расеі не паедзе ў Менск на Форум рэгіёнаў Расеі і Беларусі з-за напружанай сытуацыі з каранавірусом, гэта не зьвязана з палітычнай сытуацыяй у краіне,заявіў кіраўнік камітэту СаветуФэдэрацыі па рэглямэнце Вячаслаў Цімчанка:

«Дэлегацыя ня едзе на Форум рэгіёнаў, прыме ўдзел у фармаце онлайн. Гэта зьвязана з сытуацыяй з каранавірусам».

Візыт дэлегацыі Савету Фэдэрацыі ў Менск плянаваўся 29 верасьня.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Зяленскі скасаваў свой візыт у Беларусь для ўдзелу ў форуме рэгіёнаў

Раней ад аналягічнага Форуму рэгіёнаў 4 кастрычніка ў Горадні адмовілася кіраўніцтва Ўкраіны.

Аднак у тым выпадку былі названыя палітычныя прычыны — пасьля таемнай інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі афіцыйны Кіеў адмовіўся прызнаваць яго легітымным кіраўніком дзяржавы.