Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп не выключае, што канчатковыя вынікі галасаваньня на выбарах новага кіраўніка краіны 3 лістапада могуць быць агалошаныя толькі празь некалькі месяцаў пасьля галасаваньня.
Вельмі малаімаверна, што пераможца галасаваньня будзе вызначаны ўжо ў дзень завяршэньня выбараў, заявіў Трамп 25 верасьня. Амэрыканскі прэзыдэнт патлумачыў гэта падлікам галасоў выбарнікаў, якія будуць галасаваць праз пошту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн абвінаваціў Трампа ў маўчаньні пра «дыктатара» ў БеларусіТрамп раней ня раз заяўляў, што пры маштабным галасаваньні праз пошту, прапанаваным дэмакратамі, вынікі могуць быць сфальсыфікаваныя, а само галасаваньне стане ўразьлівым для ўмяшаньня з-за мяжы. Пры гэтым кіраўнік Белага дому не прыводзіў ніякіх доказаў, каб падмацаваць гэтую вэрсію.