Колькасьць пацьверджаных выпадкаў каранавіруснай інфэкцыі COVID-19 у Беларусі дасягнула 77.289 (332 за апошнія содні), памерлі 813 чалавек (+ 6), паведаміла міністэрства здароўя.
Другі дзень запар у краіне рэгіструюць больш за 300 новых выпадкаў COVID-19. Раней такі дзённы прырост (вышэй за 300) новых выпадкаў інфэкцыі фіксавалі 1 ліпеня.
25 верасьня, паводле афіцыйнай статыстыкі, было 306 новых выпадкаў і пяць сьмерцяў.
Міністэрства здароўя адзначае, што з пачатку рэгістрацыі ў краіне COVID-19 паправіліся і выпісаныя 74.046 пацыентаў (121 за апошнія содні).
Міністэрства здароўя зь вясны не публікуе статыстыку колькасьці тых, хто захварэў у абласьцях і Менску, а таксама цяжкіх хворых, падключаных да апаратаў штучнай вэнтыляцыі лёгкіх. Амаль пяць месяцаў міністэрства не праводзіць прэсавых канфэрэнцыяў на гэтую тэму.