Былы амбасадар ЗША ў Беларусі Кенэт Ялавіц (1994–1997) лічыць, што новы амбасадар ЗША у Менск пакуль не адправіцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Байдэн абвінаваціў Трампа ў маўчаньні пра «дыктатара» ў Беларусі«Але закрываць амбасаду мы, хутчэй за ўсё, ня станем, таму што нам неабходна працягваць дыялёг, — сказаў Ялавіц „Голасу Амэрыкі“. — Цяпер можа пачацца прыблізна тое самае, што адбывалася, калі я быў амбасадарам у Беларусі і калі ўсе гэтыя цяжкасьці ў адносінах з Лукашэнкам толькі пачыналіся. Большасьць амэрыканскіх праграмаў у Беларусі ажыцьцяўляліся без залучэньня ўраду ці прэзыдэнта».
«Інакш кажучы, нам трэба працягваць дыялёг з гэтай краінай, але пакуль Лукашэнка застаецца пры ўладзе і не жадае весьці дыялёг з апазыцыяй і ня хоча ісьці на ніякія саступкі, я лічу, нашы стасункі будуць далей заставацца на нізкім узроўні», — падкрэсьліў дыплямат.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт Сэнату ЗША падтрымаў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ў БеларусіНа мінулым тыдні камітэт замежных справаў Сэнату ЗША падтрымаў кандыдатуру Джулі Фішэр на пасаду амбасадара ў Беларусі.