Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Дэмакратычнай партыі Джо Байдэн папракнуў прэзыдэнта Дональда Трампа за маўчаньне пра рэпрэсіі супраць дэмакратычных пратэстаў у Беларусі.
«Калі прэзыдэнт хаваецца ў страху ад уласных грамадзян, адмаўляючыся прыняць волю народу, гэта прыкмета слабога, незаконнага самаўладцы, а ня моцнага лідэра», — сказаў Байдэн у заяве для Reuters пра Аляксандра Лукашэнку, якога назваў і «дыктатарам».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: ЗША, Канада і Брытанія могуць увесьці санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў ужо 25 верасьняУ заяве Байдэн паабяцаў, што ў выпадку абраньня прэзыдэнтам будзе «абараняць дэмакратычныя каштоўнасьці і выступаць разам з тымі, хто іх падзяляе», але не ўдакладніў, якія менавіта дзеяньні яго адміністрацыя прыме стасоўна Беларусі.