У авіякатастрофе пад Харкавам ужо 25 ахвяраў, яшчэ 2 чалавек у цяжкім стане шпіталізавалі. Пра гэта напісаў офіс генэральнага пракурора Ўкраіны.
25 верасьня ў 20:50 недалёка ад гораду Чугуева, за 2 км ад вайсковага аэрапорту, упаў самалёт Ан-26 Узброеных сілаў Украіны вайсковай часткі А4104.
Пры падзеньні самалёт загарэўся.У самалёце былі вайсковыя пілёты і курсанты ВПС, агулам 28 чалавек.
Паводле зьвестак дзяржаўнай службы надзвычайных сытуацыяў Украіны, на 21:45 дваццаць чалавек загінулі і двое атрымалі цяжкія раненьні. Пошукі яшчэ дваіх працягваюцца. Пажар самалёта спынілі.