Пра гэта прэзыдэнт Польшчы Анджэй Дуда заявіў падчас афіцыйнага візыту ў Італію.
Паводле яго слоў, Варшава і Рым займаюць аднолькавую пазыцыю па сытуацыі ў Беларусі.
«Усё павінна быць зроблена для таго, каб, па-першае, у Беларусі прайшлі прызнаныя грамадзтвам выбары; па-другое, беларускае грамадзтва, як і грамадзтва іншых краін, мае права на свабоду, права на дэмакратыю і права прымаць рашэньні адносна сваёй краіны і яе ўладаў. Усе гэтыя памкненьні павінны быць падтрыманыя дзяржавамі Эўразьвязу. Тут у нас не было сумневаў», — заявіў прэзыдэнт Польшчы.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Латвія, Літва і Эстонія агучылі пашыраныя сьпісы пэрсанальных санкцыяў супраць беларускіх чыноўнікаў