Менскія студэнты правялі «сядзячую акцыю» пратэсту. ВІДЭА

25 верасьня каля паўсотні студэнтаў выйшлі на прыступкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту інфарматыкі і радыёэлектронікі, каб выказаць нязгоду з апошнімі падзеямі ў Беларусі.

Праз студэнцкія тэлеграм-каналы быў абвешчаны сядзячы пратэст, студэнты слухалі музыку, сьпявалі песьні.


1 верасьня спробы студэнтаў ВНУ прайсьці па Менску маршам пратэсту скончыліся масавымі затрыманьнямі. Многія маладыя людзі былі асуджаныя да адміністрацыйных арыштаў і буйных штрафаў.