Міністэрства навукі і вышэйшай адукацыі Польшчы гатова пакінуць у сябе выпускнікоў з Беларусі, калі яны сутыкнуцца з цяжкасьцямі пры пацьверджаньні сваіх дыплёмаў на радзіме.
«Са зьдзіўленьнем прачыталі заяву спадара Лукашэнкі. Ён, мабыць, ня ведае, што польскія ўнівэрсытэты даюць сваім выпускнікам вельмі якасную адукацыю, якая катыруецца ва ўсім сьвеце. Доказам гэтаму той факт, што дыплёмы польскіх ВНУ прызнаюцца ў ЗША і краінах Эўразьвязу. Прычым гаворка пра такія складаныя спэцыяльнасьці як мэдыцына, эканоміка, інфарматыка», — цытуе РИА Новости прадстаўніка міністэрства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Двухтыднёвы карантын, пацьверджаньне дыплёмаў». Перад увядзеньнем санкцый Лукашэнка заявіў пра свае захадыПа словах суразмоўцы агенцтва, калі заявы Аляксандра Лукашэнкі набудуць заканадаўчую сілу, беларускія выпускнікі польскіх ВНУ самі не захочуць вяртацца на радзіму. А Польшча ад гэтага толькі выйграе.
«Мы з задавальненьнем іх тут пакінем, бо толькі выйграем, атрымаўшы адукаваных спэцыялістаў. Некалькі гадоў правучыўшыся ў нашай краіне, яны ўжо добра валодаюць польскай мовай, інтэграваліся ў грамадзтва, большасьць пачынаюць працаваць яшчэ падчас студэнцтва», — адзначыў супрацоўнік ведамства.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Больш за 600 студэнтаў і выпускнікоў біяфаку БДУ падпісалі зварот да дзяржаўных органаў з патрабаваньнем новых выбраўАгульная колькасьць беларускіх студэнтаў у Польшчы выключна расьце. У 2012 годзе ў ВНУ гэтай краіны навучалася 2344 чалавек, у 2013-м — 3220, у 2014-м — 3955, у 2015-м — 4555, у 2016-м — 5023, у 2017-м — 5980, у 2018-м — 7485. З улікам, што польскі ўрад ухваліў дадатковыя квоты на прыём навучэнцаў зь Беларусі, сёлета статыстыка можа быць яшчэ большай.