75-гадовая жыхарка Жодзіна, кандыдатка сельскагаспадарчых навук Іраіда Міско атрымала позву ў суд, піша Ex-Press.by.
Пасьля выбараў 9 жніўня адмыслоўца, якая больш за 40 гадоў займалася дасьледаваньнямі ў НДІ земляробства і расьлінаводзтва НАН Беларусі, разам зь іншымі гараджанамі выйшла на вуліцу, каб выказаць уласны пункт гледжаньня на тое, што адбываецца ў Беларусі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Затрымалі гісторыка Андрэя Мацука, аднаго з найлепшых спэцыялістаў у гісторыі ВКЛ«Канстытуцыяй Беларусі кожнаму гарантуецца свабода думак, перакананьняў і іх свабоднае выказваньне», — тлумачыць Іраіда Васілеўна Міско.
Але на практыцы ўсё выглядае інакш. За свой учынак яна мусіць пайсьці 28 верасьня ў Жодзінскі гарадзкі суд, куды супрацоўнікі Жодзінскага ГАУС ужо перадалі яе справу паводле арт. 23.34 Кодэксу аб адміністрацыйных правапарушэньнях (удзел у незаконным масавым мерапрыемстве).