«Малайцы беларусы! Цяпер ужо яны характар маюць». Гарбачоў падтрымаў пратэсты ў Беларусі

Михаіл Гарбачоў на прэзэнтацыі сваёй кнігі "Остаюсь оптимистом", Масква, 2017 год.

Першы прэзыдэнт СССР Міхаіл Гарбачоў заявіў расейскаму выданьню «Подъём», што ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі.

«Мая паважаная Рэспубліка і беларусы, якіх я люблю. Я ведаю пра іх шмат, нават з тых часоў, калі яны прыяжджалі зарабіць на хлеб у Стаўрапольскі край.

Малайцы беларусы! Цяпер ужо яны характар ​маюць. Гэта вельмі добра. Я сачу ўважліва. Сёньня апісваюць тое, што адбывалася напярэдадні, — гэта ж чорт ведае што.

Я думаю, што гэта так проста ня пройдзе: што ў гэтыя дні адбывалася і як з фармаваньнем выбараў. Адкрываецца калясальная справа. Але гэта яшчэ трэба папрацаваць шмат. Гэта ўсё для моладзі цяперашняй», — сказаў Гарбачоў.