«Інаўгурацыю хавалі нават ад сваіх», — былы супрацоўнік Адміністрацыі прэзыдэнта

Аляксандар Лукашэнка

Анатоль Котаў аддаў дзяржаўнай службе амаль 20 гадоў. 18 жніўня ён звольніўся з пасады намесьніка начальніка аддзелу фінансаваньня дзяржаўных органаў галоўнага фінансавага ўпраўленьня кіраўніцтва справаў прэзыдэнта Беларусі.

У інтэрвію Свабодзе ён расказвае пра ўражаньне ад таемнай інаўгурацыі Лукашэнкі, дэматывацыю дзяржаўных службоўцаў і сваё бачаньне выхаду з палітычнага крызісу.

Сьцісла:

  • Гэтую імпрэзу хавалі нават ад сваіх, каб не было выцеку інфармацыі
  • Інаўгурацыя выглядала больш як апэрацыя спэцслужбаў. Людзі ня ведалі, куды яны едуць і навошта
  • Для многіх інаўгурацыя можа быць апошняй кропляй. Калі ты верыш, што ў цябе 80%, то прынамсі ад сваіх нельга хаваць
  • Для людзей, якія бароняць імідж краіны за мяжой, дыпляматаў, таемная інаўгурацыя павінна стаць перадапошняй кропляй
  • Працягваць інвэстыцыі ў краіну неўзабаве стане немагчымым
  • Дыпляматам цяпер застанецца сядзець у пасольствах за вялікай агароджай і ўцякаць ад журналістаў
  • Ініцыятыву ніхто цяпер не праявіць. Краіна нібыта на вайне. Кожны, хто выхіляецца, робіцца падазроным
  • Фрустрацыя ёсьць як з боку ўлады, так і пратэстоўцаў. Вырашыць сытуацыю можа толькі дыялёг.
  • Нават калі прыхільнікаў улады ад 3% да 10%, трэба размаўляць і дамаўляцца.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Саўка ды Грышка пра таемную каранацыю Лукашэнкі