Саўка ды Грышка пра таемную каранацыю Лукашэнкі

Героі Лявона Вольскага ўражаныя нечаканай таемнай інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі.

Саўка:
Жыў да быў, жыў да быў, жыў да быў адзін мужык.
Грышка:
Дваццаць шэсьць гадоў краіну мучыў ён.
Саўка:
Ён хацеў багатым быць, ён хацеў прэкрасна жыць,
Грышка:
А зрэшты, мы не пра яго, а пра гамон.
Саўка:
І вот мужык рашыў, што стане каралём
І тайна каранацыю правёў.
Грышка:
Але ўвесь народ сьмяяўся з мужыка:
Ніколі ты ня будзеш каралём!

Разам:

Ўсё могуць каралі,
Ўсё могуць каралі.
Прыемна так, калі
Залезеш ты на трон.
Але няма калі
Народнае любві,
Любому каралю,
Каралю — гамон.
Любому каралю,
Каралю — гамон.

Саўка:
Я кароль, я кароль, я кароль, — мужык казаў.
Грышка:
А народ яму свой дасылаў праклён.
Саўка:
І тагда мужык сказаў, каб АМОН усіх парваў,
Грышка:
А зрэшты, мы не пра яго, а пра гамон.
Саўка:
І вот мужык сядзіць, ягоны дзяржаць трон
ГУБАЗіК і спэцназ, Белполк, АМОН.
Грышка:
Ды зразумела ўсім, што засядзеўся ён,
Што хутка прыйдзе да яго гамон.