ЗША, Канада і Брытанія могуць увесьці санкцыі супраць беларускіх чыноўнікаў ужо 25 верасьня

Пра гэта паведамляе агенцтва Reuters, спасылаючыся на ананімныя крыніцы, «знаёмыя з пытаньнем».

Крыніцы адзначылі, што тэрмін увядзеньня гэтых індывідуальных санкцыяў супраць асобаў, адказных за фальсыфікацыю прэзыдэнцкіх выбараў і гвалт над мірнымі пратэстоўцамі, можа быць перасунуты з увагі на каардынацыю паміж трыма краінамі.