МУС: учора затрымалі 364 чалавекі, за кратамі 320

Затрыманьні на менскай Нямізе, 23 верасьня

Як сьцьвярджае Міністэрства ўнутраных справаў, 23 верасьня ў Беларусі «зафіксавалі» 59 пратэставых акцыяў, у якіх удзельнічалі ўсяго 5 тысяч чалавек, зь якіх 3000 — у Менску на праспэктах Пераможцаў і Машэрава.

Паводле МУС, затрымалі 364 чалавек, зь іх 252 у Менску.

Праваабарончы цэнтар «Вясна» апублікаваў сьпіс затрыманых удзельнікаў акцый пратэсту супраць інаўгурацыі Лукашэнкі ў Менску і іншых гарадах Беларусі. На 12:17 24 верасьня ў сьпісе 306 затрыманых.

У Менску 23 верасьня прайшла цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Яна не трансьлявалася на дзяржаўным радыё і телевізіі, нягледзячы на патрабаваньні закону.

Увечары 23 верасьня ў Менску і шэрагу іншых гарадоў адбыліся масавыя акцыі пратэсту, выкліканыя інаўгурацыяй. Праваахоўныя органы жорстка дзейнічалі супраць пратэстоўцаў, у Менску ўжылі вадамёты і пярцовы газ.