ЗША заявілі сёньня, што ня лічаць Аляксандра Лукашэнку законным прэзыдэнтам Беларусі пасьля таго, як ён быў таемна інаўгураваны па выніках спрэчных выбараў.
Дзярждэпартамэнт ЗША паўтарыў, што ня лічыць, што выбары ў Беларусі 9 жніўня былі свабоднымі і сумленнымі.
«Абвешчаныя вынікі былі фальшывымі і ня сьведчылі аб легітымнасьці, — заявіла прэсавая сакратарка Дзярждэпартамэнту Морган Артагус. — Злучаныя Штаты ня могуць лічыць Аляксандра Лукашэнку законна абраным кіраўніком Беларусі».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Якія краіны ўжо не прызналі Лукашэнку легітымным прэзыдэнтам. Абнаўляецца«Шляхам наперад павінен стаць нацыянальны дыялёг, які прывядзе да таго, каб беларускі народ карыстаўся правам выбару кіраўнікоў на свабодных і сумленных выбарах пад незалежным назіраньнем», — сказала прэсавая сакратарка Дзярждэпартамэнту.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Камітэт Сэнату ЗША: Таемная інаўгурацыя Лукашэнкі даказвае, што ён страціў легітымнасьць