Так лічаць у камітэце Сэнату ЗША па міжнародных адносінах.
«Той факт, што „інаўгурацыя“ Лукашэнкі павінна была быць таямніцай, толькі яшчэ раз даказвае, што ён страціў усякую легітымнасьць як лідэр. Ён не прэзыдэнт Беларусі і павінен сысьці ў адстаўку», — гаворыцца ў паведамленьні ў афіцыйным твітэр-акаўнце Камітэту.