Такую заяву МЗС РФ агучыла сёньня афіцыйная прадстаўніца міністэрства Марыя Захарава. Пра гэта паведамляе Інтэрфакс.
«У адказ на дзеяньні Эўрапейскага Зьвязу расейскім бокам прынятае рашэньне аб пашырэньні ў адказ сьпісу прадстаўнікоў краінаў-чальцоў і інстытутаў ЭЗ, якім забаронены ўезд на тэрыторыю РФ», — сказала Захарава.
Паводле яе, «лік фігурантаў расейскага сьпісу даведзены да парытэтнага з наяўным сьпісам Эўразьвязу».