23 верасьня Ягора Марціновіча затрымалі паводле падазрэньня ў «паклёпе». Падставай стаў матэрыял, дзе згадваецца намесьнік міністра ўнутраных спраў Беларусі Аляксандар Барсукоў.
З гэтай нагоды Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) выступіла з заявай:
«У крымінальным перасьледзе Ягора Марціновіча з прыцягненьнем да гэтага супрацоўнікаў сілавых структураў мы бачым праявы цэнзуры і злоўжываньня прававымі нормамі для абмежаваньня свабоды слова», — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Галоўны рэдактар «Нашай нівы» ў ізалятары, яго падазраюць у паклёпе на намесьніка кіраўніка МУСУ зьвязку з гэтым БАЖ патрабуе неадкладна вызваліць Ягора Марціновіча і спыніць крымінальны перасьлед.
17 жніўня «Наша Ніва» апублікавала інтэрвію з дыджэем Уладам Сакалоўскім, які расказаў, што ў турме на Акрэсьціна яго зьбіваў Барсукоў. Па яго словах, на трэці дзень у карцар прыйшоў нейкі начальнік і некалькі разоў яго ўдарыў. Пасьля выхаду Сакалоўскі пазнаў у гэтым начальніку намесьніка міністра ўнутраных спраў Барсукова.
Барсукоў сапраўды прыяжджаў у турму на Акрэсьціна 14 жніўня, ён запэўніваў сваякоў, што ў камэрах нікога ня б’юць і не катуюць.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: «Гэта цынічна». «Нашу ніву» могуць аштрафаваць за тое, што несвоечасова паведаміла пра раненьне журналісткі23 верасьня ў кватэры Ягора Марціновіча і яго жонкі, журналісткі парталу Tut.by Адар‘і Гуштын, прайшоў ператрус. Забралі ўсю лічбавую тэхніку, тэлефоны, флэшкі, пашпарты, сім-карты.
Марціновіча разам з адвакатам павезьлі на допыт у Сьледчы камітэт, пазьней стала вядома, што на трое сутак ён зьмешчаны ў ізалятар.