Карэспандэнта ТАСС Арцёма Папова, затрыманага ў сераду беларускімі праваахоўнікамі каля Палацу Незалежнасьці ў Менску, дзе праходзіла цырымонія інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі, вызвалілі, паведамляе ТАСС.
У Менску таемна прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Што адбываецца ў Беларусі 23 верасьня
Пасьля трох гадзін знаходжантня ў Цэнтральным РУУС ён выйшаў на сувязь і паведаміў, што супрацоўнікі міліцыі прынесьлі свае прабачэньні і даставілі яго на аўтобусе назад у цэнтар гораду.
У момант затрыманьня на грудзях Арцёма знаходзілася афіцыйная акрэдытацыя МЗС Беларусі. Тым ня менш, як расказаў сам журналіст, супрацоўнікі АМАПу завялі яго ў мікрааўтобус, дзе правялі праверку дакумэнтаў. Нягледзячы на наяўнасьць усіх дазволаў, журналіста даставілі ў Цэнтральны РУУС, дзе ён быў зьмешчаны ў КПЗ.