Чаму інаўгурацыя Лукашэнкі была сакрэтнай і як адкажа грамадзтва. Першыя ацэнкі аналітыкаў

Інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі, 23 верасьня 2020

Чаму інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі была сакрэтнай і такой хуткацечнай? Якой будзе рэакцыя грамадзтва на гэтую цырымонію? Ці правядзе Сьвятлана Ціханоўская сваю, альтэрнатыўную інаўгурацыю?

Гэтыя пытаньні ў «Праскім акцэнце» абмяркоўваюць аналітыкі Свабоды Валер Карбалевіч і Юры Дракахруст

Дракахруст:

  • Лукашэнка не хацеў карцінкі на тэлеканалах па ўсім сьвеце: інаўгурацыю ў атачэньні войскаў, а вакол — дзясяткі тысяч пратэстоўцаў.
  • Лукашэнка зьвёў інаўгурацыю да тэхнічнай працэдуры.
  • Кіраўнік дыпляматыі ЭЗ Жузэп Бурэль учора заявіў, што прызнаньне Лукашэнкі легітымным прэзыдэнтам Беларусі сканчаецца з інаўгурацыяй.

Карбалевіч:

  • Лукашэнка выдатна адчувае сытуацыю ў краіне, ён разумее, што ягоная легітымнасьць сумнеўная.
  • Я ня думаю, што такая інаўгурацыя паўплывае на дынаміку пратэстаў.
  • Я ня думаю, што Ціханоўская правядзе альтэрнатыўную інаўгурацыю. Калі б яна была ў Беларусі, у гэтым быў бы сэнс. Інаўгурацыя за мяжой ня мае сэнсу, Захад не прызнае Ціханоўскую прэзыдэнтам Беларусі.