У Менску затрымалі ўдзельнікаў пікету супраць інаўгурацыі Лукашэнкі. ФАТАФАКТ

Затрыманьне каля Палацу Незалежнасьці

Апоўдні 23 верасьня каля менскага Палацу Незалежнасьці затрымалі людзей, якія выйшлі на адзіночныя пікеты супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі.

Затрымалі жанчыну, якая выйшла да Палацу Незалежнасьці з плякатам «Саша, забери трудовую. Отдел кадров» (маецца на ўвазе працоўная кніжка).

Таксама затрымалі мужчыну, які ішоў з паперкай «Ну и кто тут крыса?».


Затрымалі таксама яшчэ аднаго хлопца ў падземным пераходзе праз праспэкт Пераможцаў каля Палацу Незалежнасьці. Прычына невядомая.

Сярод затрыманых каля Палацу Незалежнасьці – карэспандэнт расейскага ТАСС Арцём Папоў, ён не выходзіць на сувязь больш за дзьве гадзіны.

Шостая інаўгурацыя Лукашэнкі адбылася на 45-ы дзень пасьля выбараў, яна не трансьлявалася на тэлевізіі, не было таксама і анонсу ў СМІ.

ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Як мусіць адбывацца інаўгурацыя прэзыдэнта Беларусі паводле закону