Сябра прэзыдыюму Каардынацыйнай рады Павал Латушка зрабіў заяву ў сувязі з тайнай інаўгурацыяй Аляксандра Лукашэнкі.
У Менску таемна прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Што адбываецца ў Беларусі 23 верасьня
У сваім Telegram-канале Латушка назваў інаўгурацыю «беспрэцэдэнтнай сытуацыяй» і «спэцапэрацыяй».
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Ціханоўская: «Сёньня Лукашэнка проста пайшоў на пэнсію»«Пад аховай АМАПу, у абстаноўцы тайны і сакрэтнасьці, у вузкім коле сьпешна зьвезеных чыноўнікаў. Дзе радасныя грамадзяне? Дзе дыпляматычны корпус? Шчыра кажучы, гэта больш нагадвае зладзейскую сходку для каранацыі чарговага злодзея ў законе. Відавочна, што Аляксандар Лукашэнка прэзыдэнт выключна АМАПу і жменькі хлусьлівых чыноўнікаў». — напісаў Латушка.
Паводле былога міністра, у Лукашэнкі быў шанец сысьці, але «д’ябальская прага да ўлады і паранаідальны страх прымусілі яго чарговы раз парушыць Закон». Паводле Латушкі, зь сёньняшняга дня Лукашэнка больш не прэзыдэнт Рэспублікі Беларусь.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Чаму інаўгурацыя Лукашэнкі была сакрэтнай і як адкажа грамадзтва. Першыя ацэнкі аналітыкаў«Ён проста кіраўнік АМАПу, які бяз знакаў адрозьненьня арудуе на вуліцах Беларусі, і кучкі бюракратаў. Для нас жа, грамадзян Беларусі, для сусьветнай супольнасьці ён цяпер ніхто. Прыкрая памылка гісторыі і ганьба цывілізаванага сьвету. Мы ніколі не пагодзімся з фальсыфікацыяй і патрабуем новых выбараў!» — напісаў сябра прэзыдыюму Каардынацыйна рады.
Ён звярнуўся з заклікам пачаць акцыю непадпарадкаваньня.