Свабода пачытала закон «Аб прэзыдэнце Рэспублікі Беларусь» і паглядзела, як там прапісана працэдура інагурацыі.
УЖЫВУЮ У Менску таемна прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Што адбываецца ў Беларусі 23 верасьня
23 верасьня прайшла інаўгурацыя Лукашэнкі. Пра гэта пастфактум паведамілі дзяржаўныя СМІ. Упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі гэта адбылося таемна, ніхто не абвяшчаў даты, а сам працэс не трансьляваўся на БТ.
ГЛЯДЗІЦЕ ТАКСАМА: Белта: Інаўгурацыя ў гэтыя хвіліны праходзіць у Палацы НезалежнасьціПаводле закону «Аб прэзыдэнце» працэс прыняцьця прысягі прэзыдэнтам мусіць трансьлявацца на дзяржаўнай тэлевізіі і каналах радыё. Інаўгурацыя мусіць адбыцца цягам двух месяцаў пасьля выбараў.
Прысяга прэзыдэнта мусіць адбывацца ў прысутнасьці дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў, чальцоў Савету Рэспублікі, судзьдзяў Канстытуцыйнага суду, Вярхоўнага суду. На інаўгурацыю «могуць быць запрошаныя» прадстаўнікі палітычных партый, грамадзянскіх арганізацый, прадстаўнікі дыпляматычнага корпусу.