Паглядзіце, як у рэжыме сакрэтнасьці праходзіла інаўгурацыя Лукашэнкі. ФОТАРЭПАРТАЖ

Так з самай раніцы выглядала навакольле Палацу Незалежнасьці.

Вялікую колькасьць сілавікоў каля Палацу Незалежнасьці і выставачнага цэнтру «БелЭкспа», які знаходзіцца побач, можна было назіраць сёньня з самай раніцы.

Міліцэйскія аўтамабілі суправаджэньня каля Палацу Незалежнасьці

Закрыты для руху праспэкт Незалежнасьці.

Картэж Лукашэнкі на пустым праспэкце Незлаженасьці. Яго ранкам закрывалі для руху.

Прэс-сакратарка Лукашэнкі Натальля Эйсмант адмовілася называць дакладную дату інаўгурацыі кіраўніка Беларусі. «Магу пакуль сказаць толькі, што бліжэй да часу інаўгурацыі мы вам абавязкова паведамім», — сказала яна «РИА Новости».

Картэж Лукашэнкі ўжо каля Палацу Незалежнасьці

Лукашэнка прыбывае на інаўгурацыю

Упершыню ў гісторыю незалежнай Беларусі інаўгурацыя адбылася тайна, ніхто не абвяшчаў даты, а сам працэс не трансьляваўся на БТ

Першая афіцыйная інфармацыя пра інаўгурацыю зьявілася ў тэлеграм-каналах дзяржаўных СМІ тады, калі Лукашэнка ўжо прыняў прысягу

Паводле прэс-службы Лукашэнкі, на інаўгурацыю запрасілі некалькі соцень чалавек. Сярод іх службовыя асобы, прадстаўнікі Нацыянальнага сходу і СМІ, чыноўнікі, а таксама дзеячы навукі, культуры і спорту.

Лукашэнка падпісвае дакумэнт пасьля прысягі. 

Яго віншуе кіраўніца Цэнтарвыбаркаму Лідзія Ярмошына

«Я не магу, ня маю права кінуць беларусаў, якія зьвязалі зь дзяржаўным курсам ня толькі палітычныя перавагі, але і свой лёс, будучыню сваіх дзяцей», — заявіў ён у прамове.

Лукашэнка выступае перад вайскоўцамі: «Вы как те ребята, которые месяц назад остановили на наших чистых… нашего Минска… эту дрянь…»

Каля Палацу Незалежнасьці затрымалі людзей, якія выйшлі на адзіночныя пікеты супраць інаўгурацыі Аляксандра Лукашэнкі. Спачатку — жанчыну, якая выйшла з плякатам «Саша, забери трудовую. Отдел кадров»

Пасьля затрымалі мужчыну, які ішоў з паперкай «Ну и кто тут крыса?».

 

Снайпэры на даху Палацу Незалежнасьці

Начальнік службы аховы Лукашэнкі Андрэй Паўлючэнка (у цэнтры) каля Палацу Незалежнасьці