«У выпадку зь Беларусьсю ёсьць рызыка ўзьнікненьня разлому на эўрапейскім кантынэнце», — сказаў прэзыдэнт Францыі Эманюэль Макрон падчас свайго выступу ў Генэральнай асамблеі ААН 22 верасьня.
Макрон таксама падкрэсьліў, што лічыць неабходным вырашаць беларускі крызіс пры пасярэдніцтве АБСЭ. Паводле яго слоў, ён разам з канцлеркай Нямеччыны Ангелай Мэркель выказвалі гэтую пункт гледжаньня падчас кантактаў з прэзыдэнтам Расеі Уладзімірам Пуцінам.